У аварыі ў Оршы з удзелам маршруткі пацярпелі 6 чалавек, у тым ліку дзеці
На месцы аварыі
У аварыі ў Оршы з удзелам маршруткі пацярпелі 6 чалавек. Іх завезлі ў гарадскую бальніцу імя Сямашкі, паведамляюць віцебскія медыкі.
ДТЗ адбылося каля 8-й гадзіны раіцы ў аўторак на праспекце Тэкстыльшчыкаў. Вадзіцель аўтамабіля BMW у нейкі момант не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там адбылося сутыкненне з мікрааўтобусам Mercedes-Benz. ДАІ паведамляла, што пацярпеў толькі 57-гадовы кіроўца маршруткі. Аднак пазней медыкі паведамілі, што, акрамя яго, пацярпелі 5 пасажыраў. Траіх з іх разам з кіроўцам завезлі ў бальніцу. Дваім з іх 16 і 17 гадоў. У іх розныя траўмы, у тым ліку і пераломы. Двое дзяцей, якім па 15 гадоў, звярнуліся па меддапамогу самастойна.
Адзначаецца, што "ўсім пацярпелым аказана медыцынская дапамога і прызначана амбулаторнае лячэнне".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.