У аварыі ў Салігорскім раёне загінула васьмігадовае дзіця

На месцы трагічнага здарэння

На месцы трагічнага здарэння / t.me/pressmvd/

У аварыі ў Салігорскім раёне загінула васьмігадовае дзіця. Трагічнае здарэнне адбылося ў нядзелю каля 15-й гадзіны на аўтадарозе "Салігорск — 4-е рудаўпраўленне". У нейкі момант вадзіцель Mersedes, 36-гадовы жыхар Любанскага раёна, не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу, дзе адбылося сутыкненне з Nissan.

Дзіця знаходзілася ў аўтамабілі Nissan. Яго везлі без выкарыстання спецыяльнай дзіцячай утрымліваючай прылады. 51-гадовая кіроўца Nissan і 12-гадовая дзяўчынка, якая таксама была разам з ёй, атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі