У Бабруйску ў руцэ школьніка выбухнула петарда
Петарда (ілюстрацыйнае фота)
У Бабруйску ў руцэ школьніка выбухнула петарда. 16-гадовы хлопец атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі.
Як паведамляюць ратавальнікі, здарэнне адбылося позна ўвечары 9 снежня. Пра яго абставіны не паведамляецца. Пацярпелы — вучань 10 класа адной з бабруйскіх школ. У выніку выбуху петарды ён атрымаў траўмы рукі.
Два гады таму ў Гомелі петарда трапіла школьніку за каўнер курткі і выбухнула. 11-гадовы хлопчык атрымаў тэрмічны апёк шыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.