У бальніцы ў Светлагорску памёр хлопчык, які ўпаў з балкона 6-га паверха
Раніцай 4 снежня ў бальніцы ў Светлагорску памёр 4-гадовы хлопчык, які ўпаў з балкона 6-га паверха, інфармуе "Ранак". Еўрарадыё паведамляла, што здарэнне адбылося каля 21-й гадзіны 3 снежня. Паводле папярэдніх дадзеных, у кватэры з хлопчыкам была яго цётка. Калі на нейкі час яна выйшла ў іншы пакой, дзіця адчыніла дзверы і апынулася на балконе. А пасля ўпала. Хлопчыка ўбачылі на снезе прахожыя, якія выклікалі "хуткую" і міліцыю. У вельмі цяжкім стане яго завезлі ў бальніцу.
Па версіі сайта ranak.me, хлопчык быў на выхаванні ў бабулі. Але напярэдадні яна пакінула яго ў сваёй дачкі, цёткі дзіцяці. Следчыя высвятляюць абставіны трагічнага здарэння.
Фота: ranak.me