У Баранавічах 6-месячнае дзіця выкінулі з пятага паверха

Як піша intex-press.by, ад атрыманых траўмаў дзіця памерла. Па падазрэнні ў злачынстве праваахоўнікі затрымалі сябра маці дзіцяці, які знаходзіўся ў яе дома. Самой жанчыны ў гэты час дома не было.



Следчыя кажуць, што затрыманы заяўляе, быццам нічога не памятае, бо быў п'яны.



Па факце гібелі дзіцяці пачалі крымінальную справу за забойства заведама малалетняга. Па гэтым артыкуле Крымінальнага кодэксу прадугледанае пакаранне аж да смяротнай кары.



Фота — subscribe.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі