У Баранавічах затрымалі актывіста, які паўгода правёў ва Украіне

У Баранавічах затрымалі мясцовага актывіста Змітра Палойку, які паўгода правёў ва Украіне. Яго схапілі адразу на вакзале. У адносінах Палойкі склалі адміністрацыйны пратакол, нібыта, па факце "дробнага хуліганства". Баранавіцкі гарадскі суд прызнаў яго вінаватым і пакараў 10 суткамі арышту, якія ён цяпер адбывае ў ізалятары часовага ўтрымання.

Як адзначае праваабарончы сайт "Вясна", насцярожвае тое, што міліцыя выклікае і дапытвае сваякоў Змітра Палойкі, забараняе ім пакідаць Баранавічы. Чым займаўся актывіст ва Украіне, невядома.

Фота — spring96.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі