У Баранавічах не могуць спыніць гібель буйной рагатай жывёлы: няма спецыялістаў

Летась удалося "стабілізаваць працу сельскагаспадарчых прадпрыемстваў", але толькі часова

Летась удалося "стабілізаваць працу сельскагаспадарчых прадпрыемстваў", але толькі часова / nashkraj.by

У Баранавічах прайшло пасяджэнне каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй. Але прысутныя сілавікі і чыноўнікі з удзелам пракурора Брэсцкай вобласці Віктара Клімава разглядалі пытанне забеспячэння захаванасці... буйной рагатай жывёлы. Паводле іх слоў, летась удалося "стабілізаваць працу сельскагаспадарчых прадпрыемстваў", і жывёлы стала гінуць менш. Аднак сёлета зноў адзначаныя "негатыўныя тэндэнцыі", прычым у 7 з 10 сельгаспрадпрыемстваў Баранавіцкага раёна.

На нарадзе былі агучаны прычыны невясёлай сітуацыі. Найперш згадваецца "чалавечы фактар" — неналежныя ўмовы для ўтрымання маладняка, парушэнні "тэхналогіі кармлення і выпойвання". А належнага кантролю з боку кіраўнікоў прадпрыемстваў і адказных супрацоўнікаў райвыканкама няма.

Як піша "Наш край", на нарадзе была агучана яшчэ адна праблема — недахоп спецыялістаў ветэрынарнага і заатэхнічнага профілю. Відаць, яна самая важная, паколькі райвыканкаму пастаўлена задача рабіць усё магчымае, каб укамплектаваць сельгаспрадпрыемствы патрэбнымі кадрамі. Для іх, і для працаўнікоў сельскай гаспадаркі збіраюцца праводзіць "навучальныя семінары".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі