У Барысаве ўдзельнікам тэрабароны зрабілі тэст на COVID-19

Спачатку афіцэры запасу траплялі да медыкаў / edinstvo.by
Спачатку афіцэры запасу траплялі да медыкаў / edinstvo.by

У Барысаўскім раёне праходзіць праверка гатоўнасці сістэмы кіравання тэрытарыяльянай абаронай. На зборы прызвалі яе ўдзельнікаў. Як піша edinstvo.by, спачатку ў Доме культуры аднаго з прадпрыемстваў сабралі каля 60 чалавек — афіцэраў запасу. Іх называюць "аргядром". Там жа ім зрабілі тэст на COVID-19. Далей афіцэраў запасу адправілі ў санаторый "Бярэзіна", дзе створаны пункт прыёму асабовага складу раёна тэрытарыяльнай абароны. Там іх размеркавалі і забяспечылі "неабходнай экіпіроўкай і рыштункам". Далей — на базу аздараўленчага комплексу "Беліна".

Адзін з прызваных, маёр запасу, прызнаўся журналістам, што хваляваўся, калі атрымаў позву, бо з жонкай "сочаць за навінамі і ведаюць, якая няпростая сітуацыя ў суседніх дзяржавах".

Падчас збораў будзе праведзена баявое зладжванне, заняткі па баявой, інжынернай, радыяцыйна-хімічнай падрыхтоўцы. Агулам на Барысаўшчыне з запасу на ваенныя зборы плануецца прызваць каля 200 ваеннаабавязаных.

У адным з сельсаветаў Барысаўскага раёна адпрацуюць "пытанні фармавання і падрыхтоўкі атрада народнага апалчэння".

У Барысаве ўдзельнікам тэрабароны зрабілі тэст на COVID-19
У Барысаве ўдзельнікам тэрабароны зрабілі тэст на COVID-19
У Барысаве ўдзельнікам тэрабароны зрабілі тэст на COVID-19
У Барысаве ўдзельнікам тэрабароны зрабілі тэст на COVID-19
У Барысаве ўдзельнікам тэрабароны зрабілі тэст на COVID-19
У Барысаве ўдзельнікам тэрабароны зрабілі тэст на COVID-19

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі