У БДУ каля сотні студэнтаў правялі акцыю пратэсту

У БДУ каля сотні студэнтаў правялі акцыю пратэсту

19 кастрычніка ў галоўным корпусе БДУ на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі каля сотні студэнтаў правялі акцыю пратэсту. Хлопцы і дзяўчаты выступілі супраць гвалту на вуліцах, а таксама выказалі салідарнасць з затрыманымі студэнтамі.

Пратэстоўцы выступілі і супраць новага законапраекта аб пазбаўленні стыпендый за дзесяць гадзін пропускаў заняткаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі