У Беларусь хоча прыехаць легендарны футбаліст Луіш Фігу
Луіш Фігу
Луіш Фігу амаль нічога не ведае пра Беларусь, але спадзяецца наведаць нашу краіну. Пра гэта экс-гулец "Спортынга", "Барселоны", "Рэала" і "Інтэра", уладальнік "Залатога мяча" заявіў, адказваючы на пытанні заўзятараў.
"Cапраўды, я шмат езджу па свеце, але яшчэ ні разу не быў у Беларусі. Спадзяюся, аднойчы з'явіцца шанец пазнаёміцца з краінай. Мне вядома пра яе не так шмат, але хацелася б як-небудзь прыехаць, каб лепш даведацца культуру і людзей. Буду чакаць такой магчымасці", — перадае betnews.by словы легендарнага футбаліста.
Таксама Фігу сказаў, што ведае беларускія футбольныя клубы і лічыць іх добрымі, але сочыць найперш за партугальскімі камандамі.
Дарэчы, у Інстраграме Фігу падпісаны на акаўнт Арыны Сабаленкі. Ён лічыць яе адной з найлепшых тэнісістак свету.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.