У Беларусь прыйшоў цыклон Daniella

У Беларусь прыйшоў цыклон Daniella

У Беларусіь прыйшоў цыклон Daniella. З Заходняй Еўропы ён прынёс моцны і працяглы снегапад, рэзкае ўзмацненне ветру, на поўдні — мокры снег з дажджом. У многіх раёнах магчымая завіруха, наліпанне снегу. Сіноптыкі супакойваюць: цяперашні цыклон нельга параўнаць з "Хаўерам". Тым не менш, у аўторак і сераду ў Беларусі прагназуюцца складаныя ўмовы надвор'я. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Самая складаная сітуацыя з-за цыклона Daniella чакаецца ад 6.00 да 12.00 12 студзеня.

ДАІ рэкамендуе ўстрымацца ад паездак на асабістым транспарце. Грамадзянам, асабліва асобам пенсійнага ўзросту, раяць не выходзіць на вуліцу без асаблівай неабходнасці.

У Мінску аб'яўленае штармавое папярэджанне. 12 студзеня чакаецца працяглы снегапад, мокры снег, моцны вецер. Уначы і раніцай будзе завіруха, удзень — наліпанне мокрага снегу на канструкцыі, будынкі.  Усе сталічныя службы (аварыйныя, камунальныя, МНС) падрыхтаваліся да працы ў складаных умовах надвор'я. На вуліцы будзе выведзеная дадатковая тэхніка.

У Нацыянальным аэрапорце Мінск заяўляюць, што падрыхтаваліся да прыходу цыклона і экстрэмальных умоваў надвор'я. Яны зрабілі адпаведныя высновы з досведу "Хаўера".

У Беларусь прыйшоў цыклон Daniella

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі