У Беларусь спрабуюць правезці зброю і боепрыпасы з Украіны

Беларуская мытня адзначае спробы ўвозу ў краіну зброі і боепрыпасаў з Украіны. Пра гэта 18 чэрвеня заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта нашай краіны Юрый Сянько. Паводле яго слоў, ва Украіне на сённяшні дзень існуе "фактычна свабоднае хаджэнне зброі" і гэта ўяўляе небяспеку для Беларусі. Калі з Польшчы і Літвы зброю ў нашу краіну не вязуць, дык з украінскага напрамку такія выпадкі пачасціліся. Праўда, іх пакуль няшмат, адзначыў Сянько.

Каб трымаць сітуацыю пад кантролем, на беларуска-ўкраінскай мяжы ўзмацняецца кантроль транспартных сродкаў. "Нам вельмі важна не дапусціць ні ў якім выпадку нейкага руху зброі, якая ў нашай мірнай дзяржаве проста не павінна з'явіцца", — цытуе словы старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта БЕЛТА.

Фота: espreso.tv, УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі