У Беларусь з Расіі везлі буйную партыю аналага іркуцкага "Баярышніку"

У Беларусь з Расіі везлі буйную партыю аналага іркуцкага "Баярышніку"

У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці буйную партыю аналага іркуцкага "Баярышніка". Супрацоўнікі фінансавай міліцыі і ДАІ спынілі недалёка ад беларуска-расійскай мяжы грузавік, у якім знайшлі 5,6 тысячы каністр з 28 тысячамі літраў вадкасці, якая ўтрымлівае метанол з перавышэннем дапушчальнай нормы больш чым у 500 разоў (як у іркуцкім "Баярышніку", ад якога памерлі дзясяткі чалавек). Эксперты пацвердзілі, што яна небяспечная для здароўя.

Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", машына ехала ў накірунку Полацка па мясцовых дарогах, аб'язджала цэнтральныя трасы. Крымінальную справу распачалі па факце незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Адзначаецца, што затрыманыя — гэта жыхары Віцебскай вобласці, якія былі чальцамі "ўстойлівай злачыннай групы". Не выключана, што яны збіраліся распаўсюдзіць кантрабандную прадукцыю па ўсёй тэрыторыі нашай краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі