У Беларусь забаранілі ўвозіць мухаморы
Мухаморы / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
У Беларусі забаранілі мухаморы. Адпаведную пастанову прыняло Мінздароўя.
Згодна з ёй забараняецца ўвоз, продаж, захоўванне, перавозка і выкарыстанне прадукцыі, якая змяшчае мухаморы. Падпісаў дакумент 16 жніўня галоўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка.
Цяпер мухамораў у продажу ў любым выглядзе быць не павінна. Рэшткі тавару належыць вярнуць вытворцу ці ўтылізаваць. Гаворка вядзецца пра настойкі з мухаморам, харчовыя дабаўкі і г.д.
У Мінздароўя тлумачаць, што апошнім часам у Беларусі пачасціліся выпадкі атручвання гэтымі грыбамі. "На сённяшні дзень няма ніводнага навуковага доказу пра станоўчы ўплыў мухамораў, уключаючы мікрадозы, на арганізм чалавека", — кажуць у міністэрстве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.