У Беларусі 15 новых палітвязняў
У Беларусі 15 новых палітвязняў. Праваабарончая супольнасць прызнала імі Сяргея Базука, Сяргея Верашчагіна, Андрэя Царонка, Міхаіла Юдзіна, Міхаіла Ефімовіча, Вадзіма Хіжнякова, Андрэя Севяртоку, Канстанціна Паляка, Івана Зянько, Аляксея Драба, Яўгена Бароўскага, Уладзіміра Кацкеля, Яўгена Зашчытава, Аляксандра Шаўцова і Аліну Войцех.
Базук асуджаны на год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую калонію адкрытага тыпу, Паляк — на тры гады "хіміі". Астатнія палітвязні асуджаны за ўдзел у пратэстах (за гвалт ці супраціў міліцыянерам, ці за "хуліганства") на пазбаўленне волі — ад двух гадоў да пяці з паловай гадоў. Праваабаронцы лічаць прысуды палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення палітычных зняволеных.
Цяпер ў нашай краіне налічваецца 338 палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.