У Беларусі 2022-гі аб'явяць "Годам гістарычнай памяці"
У Беларусі 2022-гі аб'явяць "Годам гістарычнай памяці". Аляксандр Лукашэнка паабяцаў падпісаць адпаведны ўказ 31 снежня. Якія ў сувязі з гэтым варта чакаць новаўвядзенні, пакуль невядома.
Улады бяруць пад кантроль гістарычную памяць, а дакладней той яе варыянт, які прызнаны ідэалагічна правільным. Іншадумства ў гэтым пытанні не прадугледжана.
2021 год у нашай краіне быў аб'яўлены "Годам народнага адзінства". Але нешта пайшло не так. У краіне колькасць палітвязняў набліжаецца да тысячы, "зачышчана" грамадзянская супольнасць, адбываюцца звальненні на прадпрыемствах, арганізацыях толькі за подпісы, пастаўленыя "не за тых" кандыдатаў на выбарах, беларусы працягваюць з'язджаць за мяжу, а статыстыку па колькасці пенсіянераў, па смяротнасці засакрэцілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.