У Беларусі адказнасць для п'яных кіроўцаў стане больш жорсткай

У Беларусі адказнасць для п'яных кіроўцаў стане больш жорсткай

У Беларусі адказнасць для п'яных кіроўцаў стане больш жорсткай. Адпаведны закон "Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці", прыняты парламентам і падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам, апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Калі цяпер за паўторнае на працягу года кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення пазбавіць правоў можна на тэрмін да 5 гадоў, то новаўвядзенне прадугледжвае 8 гадоў. Калі п'яны кіроўца ўчыніў ДТЗ у выніку якога хтосьці атрымаў цяжкае цялеснае пашкоджанне ці нават загінуў, яму пагражае да 7 гадоў зняволення. Максімальны тэрмін будзе складаць 8 гадоў.

Новаўвядзенне пачне дзейнічаць праз тры месяцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі