У Беларусі адзначаецца неафіцыйны Дзень герояў

У Беларусі адзначаецца неафіцыйны Дзень герояў

27 лістапада ў Беларусі неафіцыйна адзначаецца Дзень герояў. Гэта свята ў гонар Слуцкага паўстання (Слуцкага збройнага чыну). 

У лістападзе 1920 года на Случчыне ўзброеныя падраздзяленні, сфармаваныя пераважна з сялян, выступілі ў абарону Беларускай Народнай Рэспублікі. Зброю ў рукі ўзялі ад 5 да 10 тысяч чалавек.  

27 лістапада пачаліся баі паўстанцаў з бальшавікамі, якія па сваіх сілах істотна пераважалі случчакоў.

Случчакі змагаліся да канца снежня 1920-га, пасля чаго адступілі на тэрыторыю, кантраляваную польскімі войскамі. Частка паўстанцаў яшчэ некалькі гадоў партызаніла ў родных мясцінах, ведучы барацьбу з савецкімі уладамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі