У Беларусі адзначаюць Дзень без аўтамабіля

У Беларусі адзначаюць Дзень без аўтамабіля

У Беларусі адзначаюць Дзень без аўтамабіля. Як нагадвае БЕЛТА, акцыя завяршае кампанію “Еўрапейскі тыдзень мабільнасці”, якая праходзіла з 16 па 22 верасня ва ўсім свеце.

22 верасня беларусаў заклікаюць адмовіцца ад выкарыстання аўтамабіляў і такім чынам прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемаў, звязаным з уплывам аўтатранспарта на экалогію.

Сёння ў Мінску кіроўцы змогуць бясплатна ездзіць у грамадскім транспарце, паказаўшы свае правы. А з 14.00 да 21.00 на вуліцы Леніна пройдзе маштабнае экалагічнае свята. Гасцей імпрэзы чакаюць конкурсы, гульні, канцэрт і экалагічныя майстар-класы. Таксама там пройдзе прэзентацыя ровараў, самакатаў, электраскутэраў. У 21.00 адбудзецца велапрабег да Нацыянальнай бібліятэкі.

Паводле звестак Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, падчас акцыі “Дзень без аўтамабіля” выкіды шкодных рэчываў у атмасфернае паветра ад аўтамабіляў скарачаюцца на 100-200 т. У Мінску 85% выкідаў у атмасферу прыпадае менавіта на аўтатранспарт і толькі 15% — на прамысловыя прадпрыемствы.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі