У Беларусі аштрафавалі вытворцу каўбасы на 1,5 млн рублёў за парушэнні 2020 года
Дзяржкантроль аштрафаваў вытворцу каўбасы з Магілёўскай вобласці на больш за 1,5 млн рублёў за парушэнні 2020 года. Ведамства высветліла, што прадпрыемства завышала цэны на вырабы і паўфабрыкаты з мяса птушкі. Часам даходзіла да 19%. Згадваюцца 20 найменняў прадукцыі.
Агульная сума незаконнага даходу, атрыманага з красавіка па ліпень 2020-га, перавысіла 770 тысяч рублёў. Прадпрыемства спрабавала абскардзіць пастанову абласнога Камітэта дзяржкантролю, аднак Эканамічны суд у чэрвені 2022-га пакінуў яго без зменаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.