У Беларусі больш за 600 населеных пунктаў былі без святла
У Беларусі працягваюць ліквідоўваць наступствы магутнага ўрагана. У сераду ён прайшоў праз нашу краіну з захаду на ўсход, найбольш пацярпелі Мінская, Магілёўская і Віцебская вобласці. Ураган суправаджаўся моцнымі залевамі, градам. Вецер зрываў дахі з соцень дамоў, ламаў сцены, вырваў з зямлі тысячы дрэваў. У Нацыянальным аэрапорце Мінск былі пашкоджаныя 8 самалётаў, прычым 3 з іх — сур'ёзна. Больш за 600 населеных пунктаў засталіся без святла, інфармуе БЕЛТА. Навальнічны фронт парушыў рух цягнікоў на асіповіцкім і баранавіцкім кірунках, паколькі адключылася электраэнергія. Давялося выкарыстоўваць лакаматывы на дызельнай цязе. У Мінску былі падтопленыя шматлікія вуліцы. Вядома пра дзясяткі пацярпелых, некаторыя з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.
Хроніка: Усе жахі мінскага ўрагану (фота і відэа)
У чацвер у Беларусі захаваецца неспрыяльнае надвор’е з навальніцамі. Мінская ДАІ заклікае кіроўцаў часова адмовіцца ад выкарыстання асабістага аўтатранспарту.