У Беларусі больш за паўтары тысячы палітвязняў
Колькасць палітвязняў у Беларусі працягвае павялічвацца / З архіва Еўрарадыё
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек. Гэта — Руслан Завадзіч, Мікалай Банькоў, Аляксей Арлоў, Андрэй Рамановіч, Уладзіслаў Савіцкі, Таццяна Пыцько, Віталь Чарнавусаў, Андрэй Прымака, Дзмітрый Шаўчэнка, Уладзімір Тычынскі і Яўген Пархоменка. Яны асуджаныя ці ўзятыя пад варту за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці" ці садзейнічанне ёй (за ахвяраванне супольнасці, якую ў РБ прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем"), за "абразу Лукашэнкі", за ўваходжанне ў склад "экстрэмісцкага фармавання". Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Колькасць палітвязняў у нашай краіне павялічылася да 1501.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.