У Беларусі чакаюць другі транш расійскага крэдыту

Сродкі з Масквы ў Мінску спадзяюцца атрымаць у першым паўгоддзі / pixabay.com​
Сродкі з Масквы ў Мінску спадзяюцца атрымаць у першым паўгоддзі / pixabay.com​

Беларусь разлічвае атрымаць другі транш расійскага крэдыту ў першым паўгоддзі, заявіў у сераду міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў. Гаворка ідзе пра 500 мільёнаў долараў.

"У цэлым вызначана, што ён [другі транш крэдыту — Еўрарадыё] прыйдзе ў гэтым годзе. Пакуль планава настройваемся на яго атрыманне ў першым паўгоддзі",цытуе Селіверстава агенцтва ТАСС.

Пра крэдыт у памеры 1,5 млрд долараў Аляксандр Лукашэнка дамовіўся з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным падчас сустрэчы ў Сочы ў верасні 2020 года. Мільярд з гэтай сумы — расійскі дзяржкрэдыт. Яшчэ 500 мільёнаў крэдытных долараў Беларусі вылучылі з Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця.

Грошы з Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця Мінск атрымаў яшчэ 16 кастрычніка. Іх далі на тэрмін да 10 гадоў "з ільготным перыядам да пяці гадоў пад рухомую працэнтную стаўку".

Перад Новым годам на рахунак Мінфіна паступілі і першыя паўмільярда з расійскага дзяржкрэдыту. Згодна з умовамі пагаднення, гэты крэдыт выдаецца дзвюма часткамі і ў расійскіх рублях. Праўда, пад які працэнт і на які тэрмін, пакуль не вядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі