У Беларусі чарговае падаражанне на 1 капейку аўтамабільнага паліва
Аўтамабілі ў Мінску / Euroradio
2 ліпеня ў Беларусі зноў падаражэе аўтамабільнае паліва. Павышэнне складзе 1 капейку.
З аўторка будуць устаноўлены наступныя цэны:
АІ-92 — 2,33 рубля;
АІ-95 — 2,43 рубля;
АІ-98 — 2,65 рубля;
Дызельнае паліва — 2,43 рубля.
Гэта сёмае з васьмі анансаваных "Белнафтахімам" падаражанняў аўтамабільнага паліва. Першае адбылося 21 траўня. Да гэтага цэны на аўтамабільнае паліва ў нашай краіне змяняліся 9 траўня 2023 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.