У Беларусі чарговая справа за рэпост “экстрэмісцкага тг-канала”
У Беларусі чарговая справа за рэпост “экстрэмісцкага тг-канала”. У сакавіку 2021-га "за распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" на 12 тысяч рублёў аштрафавалі рэдакцыю Hrodna.life і рэдактара Аляксею Шоту. Цяпер такую публікацыю знайшлі на сайце "Газеты Слонімскай". Як паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, 7 красавіка галоўнага рэдактара недзяржаўнага выдання Міколу Канановіча апыталі ў міліцыі ў межах праверкі, але на наступным тыдні выклікаюць зноў.
Як вядома, "Газета Слонімская" спыніла выхад восенню 2020 года пасля ператрусаў. Яе выдавец і дырэктар выехалі за мяжу. Сайт газеты працягвае абнаўляцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.