У Беларусі COVID-19 за год выявілі ў амаль 200 тысяч чалавек
COVID-19 у Беларусі / TUT.BY
Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала 31 снежня свежую статыстыку па захворванні на каранавірус.
Так, за суткі ў краіне зарэгістравалі 1923 новыя выпадкі каронавіруса. Усяго ж з пачатку пандэміі ў Беларусі выявілі 194 248 пацыентаў з COVID-19.
За суткі памерлі дзесяць пацыентаў з дыягнаставаным каранавірусам.
Нагадаем, медыкі прагназуюць, што другая хваля пандэміі ў Беларусі пойдзе на спад толькі да лета. Разам з тым не выключаецца і трэцяя хваля, асабліва з улікам выяўленага новага штаму COVID-19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.