У Беларусі хочуць правесці футбольнае першынство Еўропы 2020 года
Праўда, толькі часткова. Беларуская федэрацыя футбола падала ва УЕФА заяўку аб намеры правесці ў Мінску тры матчы групавой стадыі.
А таксама аднаго паядынка 1/8 фінала чэмпіянату Еўропы.
Як паведамляе "Прессбол", у дакуменце ў якасці арэны пазначаны стадыён, які будзе будавацца на базе "Трактара", з умяшчальнасцю 33 тысячы гледачоў. Гаворка ідзе пра выключна футбольны аб'ект.
Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый да 20 верасня мусіць разгледзець усе прапановы і выбраць з іх тыя, што будуць дапушчаныя да далейшага конкурсу. У выніку УЕФА абярэ 13 гарадоў Еўропы, якім давераць прыняць матчы EURO'2020.
Ці пабудуюць Нацыянальны футбольны стадыён з трэцяга разу? (фота)