У Беларусі і РФ "будзе двайная кнопка". Беларусь усё ж стане ядзернай краінай?

Беларускі вайсковец на фоне ракетнага комплексу "Іскандэр-М", які можа быць носьбітам ядзернай зброі / Міністэрства абароны
Беларускі вайсковец на фоне ракетнага комплексу "Іскандэр-М", які можа быць носьбітам ядзернай зброі / Міністэрства абароны

Аляксандр Лукашэнка блізкі да таго, аб чым марыў Фідэль Кастра — атрымаць чужую ядзерную зброю пад свой кантроль. Але жаданне Лукашэнкі — праблемы для беларусаў, падкрэслівае ў эфіры Еўрарадыё гісторык, палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

Тое, што Лукашэнка атрымае кантроль над расійскай ядзернай зброяй, калі яна з’яіцца ў Беларусі, вынікае са словаў генеральнага сакратара СНД Сяргея Лебедзева. Ён заявіў, што рашэнне аб выкарыстанні ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі будзе прымацца сумесна Мінскам і Масквой.

Ужо паведамілі, што там будзе двайная кнопка, — кажа Лебедзеў.

Гэта вельмі дзіўная заява, — каментуе Аляксандр Фрыдман. — Гэта азначае, што Беларусь стане ядзернай краінай. Гэта зусім нават не тое супрацоўніцтва паміж, напрыклад, Злучанымі Штатамі і Германіяй, на якое намякаў Пуцін. Вось, глядзіце, амерыканская ядзерная зброя там ёсць, а чаму нам нельга завезці гэтую зброю?

Але ёсць адрозненне. Сапраўды, немцы ўдзельнічаюць у абслугоўванні ядзернай зброі, якая знаходзіцца на тэрыторыі Германіі. Яны ведаюць, як ёй карыстацца. У надзвычайным выпадку гэтая зброя можа быць перададзеная Злучанымі Штатамі [Германіі. — Еўрарадыё]. Але рашэнне прымаюць амерыканцы, зброя амерыканская. І немцы атрымаюць гэтыю зброю ў карыстанне, калі гэта палічаць патрэбным амерыканцы.

Тое, што кажа Лебедзеў, поўнасцю супярэчыць гэтым словам. Гэта значыць, што Лукашэнка будзе удзельнічаць у прыняцці рашэнняў наконт выкарыстання ці невыкарыстання ядзернай зброі, што адзінае слова не за Расіяй, а таксама будзе ўлічвацца меркаванне Лукашэнкі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі