У Беларусі хочуць увесці адміністрацыйную адказнасць за "дармаедства"

(Не)дармаедскі пратэст у Мінску (2017)

 

(Не)дармаедскі пратэст у Мінску (2017)

  / @euroradio

У Беларусі хочуць увесці адміністрацыйную адказнасць за "дармаедства". Такую ідэю агучыў начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Разянкоў на прэс-канферэнцыі 1 лютага, піша "Вячэрні Гродна":

"Што ў гэтым было дрэннага — законным шляхам прымусіць людзей працаваць, прыносіць карысць у першую чаргу сабе і сваёй сям'і, а па-другое, — грамадству? Каб меліся сродкі да існавання. А не так, як некаторыя зараз: скраў, выпіў, сeў , скраў, выпіў, сеў. За чатыры гады — пяць судзімасцяў".

Прапанову ўвесці адміністрацыйны артыкул за "дармаедства" міліцыя плануе накіраваць у заканадаўчы орган, які сфарміруецца пасля выбараў дэпутатаў, а таксама агучыць на Усебеларускім народным сходзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі