У Беларусі на прыватных прадпрыемствах з'явяцца прафсаюзныя суполкі

У Беларусі на прыватных прадпрыемствах з'явяцца прафсаюзныя суполкі

У Беларусі на прыватных прадпрыемствах з'явяцца прафсаюзныя суполкі. Пра гэта ў пятніцу падчас выступу на з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў заявіў Аляксандр Лукашэнка: "Падрыхтуйце, калі не разумеюць, мой указ аб стварэнні ў прыватных прадпрыемствах першасных прафсаюзных арганізацый". Яго словы выклікалі працяглыя авацыі ў зале.

"Гэта не спантаннае рашэнне, — працягваў Лукашэнка. — Мне надакучыла слухаць ад яго [Міхаіла Орды, старшыні ФПБ], калі прыходзіць на даклад, кожны раз (яму ўжо таксама сорамна пра гэта гаварыць) у канцы кажа: "Аляксандр Рыгоравіч, вось мы стварылі на прыватных прадпрыемствах два дзясяткі [суполак]...". "А астатнія?". "Ну не хочуць...". Трэба прымусіць іх! Гэта ж нармальна!".

Пасля працяглых чарговых авацый у зале Лукашэнка сказаў, што ў замежжы не будуць пратэставаць супраць такога рашэння.

"Я думаю, самыя дэмакратычныя краіны... Вось тут ёсць прадстаўнікі з Расіі, вось я чытаў, госці ў нас, так? — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Я думаю, яны нас таксама не асудзяць. За што нас асуджаць? Мы ж хочам дэмакратычна абараніць правы чалавека".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі