У Беларусі не пакажуць і другі матч Украіны на Еўра-2024

Зборная Украіны перад першым матчам на Еўра-2024

Зборная Украіны перад першым матчам на Еўра-2024 / Getty Image

Тэлеканал СТБ не пакажа і другі  матч футбольнай зборнай Украіны на Еўра-2024. У пятніцу, 21 чэрвеня, замест гульні паміж украінцамі і славакамі гледачам прапануюць серыял “Ліхач”, навіны і праграму з дэпутатам.

Сама гульня пачнецца ў 16:00. Яшчэ ўчора матч значыўся ў раскладзе тэлеканала СТБ, які стаў афіцыйным вяшчальнікам чэмпіянату Еўропы ў Беларусі.

Як распавядала Еўрарадыё, 17 чэрвеня з трансляцыі СТБ без тлумачэнняў прыбралі футбольны матч Румынія — Украіна. Раней тэлеканал абяцаў паказаць у жывым эфіры ўсе гульні Еўра-2024.

Дарэчы, Украіна свой першы матч прайграла з лікам 0:3.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі