У Беларусі — новы дзяржсакратар Савета бяспекі (відэа)

Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 5 снежня, паведамляе БЕЛТА.



Як удакладняе "Ежедневник", Мяжуеў нарадзіўся 11 ліпеня 1959 года ў Ляхавічах на Брэстчыне. Ён атрымаў вышэйшую адукацыю ў Кіеўскай вышэйшай агульнавайсковай каманднай вучэльні. Пасля гэтага скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе ў Маскве, Ваенную акадэмію Генштаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.


Цяпер Мяжуеў з'яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, узначальвае Пастаянную камісію па нацыянальнай бяспецы.

Да Мяжуева пасаду дзяржсакратара Савета бяспекі займаў Леанід Мальцаў. Але 2 лістапада Аляксандр Лукашэнка прызначыў яго старшынёй Памежнага камітэта.

Фота— perspektiva-info.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі