У Беларусі пачалі штрафаваць за працяглае знаходжанне на адным месцы без руху

У Беларусі пачалі штрафаваць за працяглае знаходжанне на адным месцы без руху

У Беларусі пачалі штрафаваць за працяглае знаходжанне на адным месцы без руху! Як паведамляюць праваабаронцы, здарэнне адбылося на плошчы ў Мазыры яшчэ 27 лютага. Затрыманыя — тры жанчыны і тры мужчыны, якія прыехалі з Калінкавічаў. Міліцыянеры вырашылі, што яны праводзяць вулічную акцыю супраць расійскай агрэсіі ва Украіне ("доўгі час знаходзіліся на адным месцы без руху, чым публічна дэманстравалі сваю масавую колькасць").

"Яны падышлі адзін да аднаго і проста стаялі, — сведчыць міліцыянер. — З мэтай спынення неправамерных дзеянняў з боку дадзеных асоб, мною было паведамлена пешаму нараду пра тое, што адбываецца, таксама я далажыў... кіраўніцтву".

Затрыманыя атрымалі вялікія штрафы — да 2,2 тысячы рублёў.

У Беларусі пачалі штрафаваць за працяглае знаходжанне на адным месцы без руху

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі