У Беларусі пачалі ўмацоўваць мяжу з Украінай

У Беларусі пачалі ўмацоўваць мяжу з Украінай

Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларусі Леанід Мальцаў заявіў аб умацаванні беларуска-ўкраінскай мяжы. Паводле яго інфармацыі, якую ён агучыў у эфіры беларускага тэлебачання, разгорнуты новы Мазырскі атрад. Таксама даданыя тры памежныя заставы і перакінутыя на мяжу па дзве заставы з Мазыра і Гомеля.

Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што на сёння памежнікі на беларуска-ўкраінскай мяжы працуюць па прынцыпе рэагавання, а не па прынцыпе патрулявання.

Апроч таго, гэты ўчастак дзяржаўнай мяжы забяспечаны сігнальнымі комплексамі, беспілотнікамі і аўтажырамі, паведамляе Interfax.by.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі