У Беларусі пачалі завочна судзіць прадстаўнікоў арганізацыі былых сілавікоў
"У парадку спецыяльнай вытворчасці"
22 студзеня ў Беларусі пачалі завочна судзіць прадстаўнікоў арганізацыі экс-сілавікоў і былых яе ўдзельнікаў. Справу BYPOL, якую ў РБ прызналі "тэрарыстычнай", "у парадку спецыяльнай вытворчасці" разглядае Мінскі гарадскі суд.
Аляксандра Азарава, Уладзіміра Жыгара, Мацвея Купрэйчыка, Ігара Лобана, Андрэя Астаповіча і Алега Талерчыка абвінавачваюць у "дзеяннях з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам", у "прапагандысцкай працы сярод пратэснай часткі насельніцтва", ціску на чыноўнікаў і сілавікоў праз абнародаванне ў інтэрнэце асабістых звестак, у стварэнні плана "Перамога" ды іншым. Напрыклад, Азарава яшчэ абвінавачваюць у арганізацыі ў 2022 годзе "акту тэрарызму" на чыгунцы.
БЕЛТА падкрэслівае, што "абвінавачаныя, нягледзячы на належнае паведамленне аб месцы і часе судовага паседжання, не з'явіліся", а "іх інтарэсы прадстаўляюць адвакаты". Усе яны ў апошнія гады жывуць за мяжой.
Большасць абвінавачаных з мінулага года не ўваходзяць у BYPOL. Пасля расколу яны стварылі новую арганізацыю — BELPOL.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.