У Беларусі пачасціліся выпадкі ўзлому ўліковых запісаў у сацсетках
У Беларусі пачасціліся выпадкі ўзлому ўліковых запісаў у сацыяльных сетках. Пра гэта паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі. Адзначаецца, што ва ўсіх выпадках зламыснікі дзейнічаюць па адной простай схеме. Пасля ўзлому ўліковага запісу карыстальніка сацсеткі яны ад яго імя рассылаюць сябрам паведамленні з просьбай пазычыць грошы шляхам пераводу на іх банкаўскую картку або на абаненцкі нумар тэлефона. Зафіксаваныя выпадкі, калі зламыснік уводзіць чалавека ў зман, паведамляе пра сканчэнне тэрміну дзеяння яго банкаўскай карткі і просіць прадставіць доступ да інтэрнэт-банкінгу. Атрымаўшы патрэбную інфармацыю, ён пераводзіць грошы з рахунка ахвяры на свой.
Праваахоўнікі раяць карыстальнікам сацыяльных сетак не спяшацца выконваць просьбы сваіх знаёмых пры атрыманні падобных паведамленняў, паспрабаваць звязацца з імі і ўдакладніць, ці сапраўды ім патрэбна дапамога. Пра гэтыя і іншыя парады больш падрабязна гл. тут.