У Беларусі пацыенты з COVID-19 атрымалі права на бясплатныя лекі

У Беларусі пацыенты з COVID-19 атрымалі права на бясплатныя лекі

У Беларусі пацыенты з COVID-19 атрымалі права на бясплатныя лекі. Адпаведную пастанову прыняў урад (№ 344 ад 15 чэрвеня 2020-га), у сераду дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Ён уносіць змены ў пастанову Саўміна ад 2007 года. Пералік захворванняў, якія даюць права грамадзянам "на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі", па рэцэптах, што пры амбулаторным лячэнні выдаюць лекары, дапоўнены. У дакуменце з'явіўся такі радок: "Інфекцыя, выкліканая каранавірусам COVID-19".

Пра тое, што лекі для лячэння ковід-пнеўманій дома будуць бясплатнымі, стала вядома больш за месяц таму. Дагэтуль пацыентам даводзілася іх набываць за поўны кошт.

У Беларусі пацыенты з COVID-19 атрымалі права на бясплатныя лекі
pravo.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі