У Беларусі патрабуюцца 7 тысяч медработнікаў

На фоне пандэміі абвастрылася праблема з медыцынскімі кадрамі ў краіне / sb.by
На фоне пандэміі абвастрылася праблема з медыцынскімі кадрамі ў краіне / sb.by

У Беларусі не хапае больш за 7 тысяч медыцынскіх работнікаў, паведамляе "Ежедневник".

У агульнарэспубліканскім банку вакансій, па дадзеных на 20 кастрычніка, ёсць прапановы для 2950 лекараў, больш 2800 медсясцёр, каля 1 тысячы фельчараў і амаль 400 памочнікаў лекара.

Пры гэтым больш за ўсё вакансій для лекараў налічваецца ў Мінску (732). На другім і трэцім месцы па дэфіцыту лекараў ідуць Брэсцкая (539) і Гомельскія (422) вобласці.

Лепш за ўсё сітуацыя з медыцынскімі кадрамі склалася на Віцебшчыне, калі меркаваць па банку вакансій. Там патрабуюцца 278 лекараў і 191 медсястра.

Медыкі традыцыйна ўваходзяць у лік самых запатрабаваных спецыялістаў на рынку. На фоне пандэміі праблема дэфіцыту гэтых кадраў стала яшчэ вастрэй, адзначае выданне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі