У Беларусі павялічваецца памер дапамогі па доглядзе за дзіцём да 3 гадоў
У Беларусі павялічваецца памер дапамогі па доглядзе за дзіцём да 3 гадоў. Павелічэнне запланаванае на 1 лютага, яно складзе каля 8,8%.
Памер дапамогі змяняецца ў залежнасці ад змянення сярэдняга заробку па краіне за папярэдні квартал. У 4-м квартале 2021-га ён вырас да 1 541,6 рубля, таму пераглядаецца і памер дапамогі. Як паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, дапамога па доглядзе за дзіцём ва ўзросце да трох гадоў у лютым-ліпені 2022-га на першае дзіця складзе 539,56 рубля (у студзені — 495,74), на другое і наступных дзяцей — 616,64 рубля (566,56), на дзіця-інваліда — 693,72 рубля (637,38).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.