У Беларусі працягнулі забарону на ўвоз прадукцыі Škoda, Liqui Moly і Beiersdorf
Крэм Nivea
Урад Беларусі падоўжыў забарону на ўвоз у Беларусь прадукцыі кампаній Škoda, Liqui Moly і Beiersdorf (яна выпускае сярод іншага касметыку пад гандлёвай маркай Nivea). Забарона падоўжаная да 31 снежня 2024 года. Адпаведная пастанова ўрада з'явілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Санкцыі супраць гэтых кампаній у Беларусі былі ўведзеныя ў красавіку 2021 года на фоне адмовы гэтых кампаній спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі. Мінск тады пазбавілі права прымаць чэмпіянат. У адказ беларускія ўлады закрылі рынак краіны для гэтых кампаній.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.