У Беларусі працягваюць гуляць у футбол не толькі мужчыны, але і жанчыны
У Беларусі падчас пандэміі каранавіруса працягваюць гуляць у футбол не толькі мужчыны, але і жанчыны. Футбалісткі "Мінска" ў шосты раз выйгралі Суперкубак нашай краіны. У рашаючым матчы яны перамаглі "Зорку-БДУ" — 5:0.
Мяркуецца, што жаночы чэмпіянат Беларусі па футболе пачнецца ў сярэдзіне красавіка. Летась нацыянальнае першынство заваявалі футбалісткі "Мінска" (сёмы раз запар).
fcminsk.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.