У Беларусі прапануюць Ноч музеяў праводзіць чатыры разы на год

Ноч музеяў у Беларусі прапануюць праводзіць чатыры разы на год. З такой ініцыятывай выступіў дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў. Ён лічыць, што трэба адыходзіць ад еўрапейскай традыцыі правядзення ночы музеяў толькі адзін раз на год — у траўні.

"Хочацца, каб гэтае свята мела нейкі нацыянальны фармат, — кажа Пракапцоў у каментары газеце "СБ. Беларусь сегодня". — Напрыклад, можна праводзіць ноч музеяў вясной, летам, восенню і зімой. Лічу дарэчным гэта было б рабіць у верасні на Дзень горада, на Каляды і, магчыма, у купальскую ноч".

Куды схадзіць у "Ноч музеяў" (праграма і карта)

Уладзімір Пракапцоў кажа, што да такой ідэі яго падштурхнуў штогадовы ажыятаж сярод наведвальнікаў. Нагадаем, ноч музеяў адбудзецца 16 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі