У Беларусі прыпынілі дзейнасць недзяржаўных выдавецтваў "Кнігазбор" і "Лімарыус"
Міністэрства інфармацыі на тры месяцы прыпыніла дзейнасць недзяржаўных выдавецтваў "Кнігазбор" і "Лімарыус".
Прычынай называецца нясвоечасовая падача звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў.
Як распавядала Еўрарадыё, у сярэдзіне красавіка была прыпыненая дзейнасць выдавецтваў "Галіяфы" і "Медысонт". Яшчэ адно выдавецтва — "Янушкевіч" было выселенае з арандаванага офіса за тры дні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.