У Беларусі рост тарыфаў ЖКГ прывязалі да базавай велічыні
Чарговае новаўвядзенне / Еўрарадыё
У Беларусі рост тарыфаў ЖКГ прывязалі да базавай велічыні. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Яго мэта — "забеспячэнне адзіных падыходаў у галіне цэнаўтварэння і ўстанаўленне найбольш празрыстага механізму фарміравання экспартных цэн на асобныя тавары".
Цяпер "максімальна дапушчальны рост плацяжоў насельніцтва за жыллёва-камунальныя паслугі" не павінен перавышаць 0,5 базавай велічыні (на сённяшні дзень гэта 18,5 рубля).
Дагэтуль рост тарыфаў у нашай краіне не мог перавышаць 5 долараў за год (цяпер гэта амаль 15 рублёў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.