У Беларусі спрабуе легалізавацца "Краёвае згуртаванне літвінаў"

Як азначае сайт krynitsa.info, на ім прысутнічалі 50 чалавек. Старшынёй арганізацыі абраны Аляксандр Стральцоў, яго намеснікамі — Аляксандр Капуцкі і Андрэй Аляхновіч. Рэгістрацыйныя дакументы арганізацыі ўжо пададзеныя ў Міністэрства юстыцыі.

Паводле статуту арганізацыі, асноўнымі мэтамі "Краёвага згуртавання літвінаў" з’яўляецца выхаванне і адраджэнне нацыянальна-культурнай самасвядомасці літвінаў Беларусі — нашчадкаў палітычнага народу Вялікага княства Літоўскага, а таксама кансалідацыя літвінскай супольнасці Беларусі і спрыянне росту павагі да гісторыка-культурнай спадчыны літвінаў.

Адзначым, што гэта ўжо не першая спроба рэгістрацыі арганізацыі. Ва ўсіх ранейшых выпадках легалізаваць не ўдавалася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі