У Беларусі стартаваў футбольны чэмпіянат сярод жаночых каманд

У Беларусі стартаваў футбольны чэмпіянат сярод жаночых каманд

30 красавіка ў Беларусі стартаваў футбольны чэмпіянат сярод жаночых каманд. Раней яго адкладалі з-за таго, што некалькі футбалістак трапілі на каранцін (першы тур быў запланаваны на 16-18 красавіка). Аднак вынікі тэстаў былі адмоўныя, і тыдзень таму бюро выканкама Беларускай федэрацыі футбола прыняло рашэнне пра пачатак першынства.

У першым матчы ў сталіцы юнацкая каманда краіны U-19, сабраная на базе федэрацыі, разгромна прайграла мінскаму "Дынама-БДУФК" — 0:7. Статыстыку можна паглядзець тут.

У афіцыйнай цырымоніі адкрыцця першынства ўдзельнічаў старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў.

Іншыя матчы 1-га тура пройдуць у пятніцу і суботу.

У Беларусі стартаваў футбольны чэмпіянат сярод жаночых каманд
АБФФ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі