У Беларусі ствараецца яшчэ адзін холдынг — на гэты раз у энергетыцы
Электрасеткі / Delfi
Дзяржаўныя акцыі пяці прадпрыемстваў, якія займаюцца будаўніцтвам электрасетак, будуць на бязвыплатнай аснове перададзеныя "Белэнергабуду". Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў №733 ад 30 кастрычніка 2019 года.
Дзяржпакеты акцый аб'ядноўваюцца ў распараджэнні "Белэнергабуду" для стварэння ў перспектыве "Белэнергабуд холдынга".
Гаворка ідзе пра 98,3% акцый ААТ "Захадэлектрасеткабуд", 98,9% акцый ААТ "Белэлектрамантажналадка", 98,7% акцый ААТ "Белэнергаабарона", 86,1% акцый ААТ "Белэнергасувязь" і 77,6 % акцый ААТ "Белсельэлектрасеткабуд", якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці. Пра гэта піша TUT.by.
Каштоўныя паперы павінны быць перададзены да канца гэтага года. Іх агульны кошт перавышае 19 млн рублёў.
Актыўны аб'яднанне кампаній у холдынгі пачалося ў Беларусі ў 2010 годзе. На думку ініцыятараў праекта, такі спосаб арганізацыі бізнеса дазваляе аптымізаваць працэсы, знізіць кошт закупак і падатковую нагрузку, пашыраць рынкі збыту.
Па дадзеных Мінэканомікі на жнівень 2018 года, у Беларусі было 115 холдынгаў. Аднак з цягам часу стала зразумела, што толькі толькі стварэннем холдынгаў праблемы эканомікі не вырашыць, ды і ў іх эфектыўнасці з'явіліся сумневы. Увосень 2016 года Міністэрства прамысловасці Беларусі заяўляла, што не плануе ствараць новыя холдынгі. На той момант у структуры ведамства іх было 17.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.