У Беларусі стварылі відэаролік, які чыноўнікі хочуць паказаць па Euronews

У Беларусі стварылі відэаролік, які чыноўнікі хочуць паказаць па Euronews

У Беларусі стварылі відэаролік, які чыноўнікі хочуць паказаць па Euronews. Ён мае назву "Беларусь — краіна для жыцця". У ім паказваецца прыгажосць Беларусі, яе дасягненні і гасціннасць беларускага народу.

Прэм'ерны паказ відэароліка, зробленага з ініцыятывы Мінінфармацыі, прайшоў у панядзелак у мінскім "Прэзідэнт-гатэлі". Міністр інфармацыі Лілія Ананіч адзначыла, што бюджэтныя сродкі не былі задзейнічаныя, ролік зрабілі за кошт спонсарскіх грошай, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны".

Паводле слоў Ананіч, на студзень запланаваныя перамовы з кіраўніцтвам тэлеканала Euronews па трансляцыі відэароліка. Ён ужо агучаны на англійскай мове. А пакуль відэаролік будуць паказваць на нацыянальных тэлеканалах. Ананіч кажа, што "Беларусь — краіна для жыцця" працуе на імідж нашай краіны, інфармуе БЕЛТА.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі