У Беларусі сёлета рэзка вырасла колькасць жадаючых мець паляўнічую зброю
У Беларусі сёлета рэзка вырасла колькасць жадаючых мець паляўнічую зброю. Калі раней за год статус паляўнічага атрымлівалі 1100-1200 чалавек, то на 1 лістапада 2020-га іх ужо было 1600. Пра гэта піша sb.by са спасылкай на начальніка аддзела паляўнічай гаспадаркі міністэрства лясной гаспадаркі Аляксандра Казарэза. "Гэты год вельмі цікавы ў плане павелічэння колькасці паляўнічых", — кажа ён.
Прадстаўнік міністэрства тлумачыць "тэндэнцыю апошніх месяцаў" пандэміяй каранавіруса, з-за якой межы закрытыя і беларусы "больш увагі звяртаюць на ўнутраны патэнцыял Беларусі".
У той жа час у апошнія месяцы былі выпадкі, калі ў паляўнічых, асуджаных за ўдзел у акцыях пратэсту, ці тых, хто знаходзіцца пад следствам, забіралі стрэльбы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.