У Беларусі Telegram-канал "BYPOL" прызнаны экстрэмісцкім

У Беларусі Telegram-канал "BYPOL" прызнаны экстрэмісцкім

У Беларусі Telegram-канал "BYPOL" прызнаны экстрэмісцкім. Як паведамляе прэс-служба МУС, такое рашэнне 22 красавіка прыняў суд Чыгуначнага раёна Гомеля, які разглядаў матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі ГУБАЗіК.

Якія падставы? У тг-канале "неаднаразова размяшчаліся заклікі да масавых беспарадкаў, публікаваліся паклёпніцкія матэрыялы пра супрацоўнікаў МУС для распальвання сацыяльнай варожасці". Таксама, як вырашыў суд, "BYPOL" распаўсюджвае "экстрэмісцкія матэрыялы, уключаныя ў адпаведны рэспубліканскі спіс", а "большая частка інфармацыі ў канале накіравана на падрыў аўтарытэту дзеючай улады і яе прадстаўнікоў".

Цяпер за публікацыю (рэпост) інфармацыі з названага інтэрнэт-рэсурсу прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Тг-канал "BYPOL" створаны былымі беларускімі сілавікамі, якія выехалі за мяжу. Ён мае амаль 50 тысяч падпісчыкаў. Тг-канал публікаваў шматлікія "злівы" пра сілавыя структуры, расследаванне пра забойства пратэстоўца Рамана Бандарэнкі і датычных да гэтага асоб.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі